ПРАВАПІС КАНЧАТКАЎ НАЗОЎНІКАЎ МУЖЧЬІНСКАГА РОДУ ДРУГОГА СКЛАНЕННЯ Ў РОДНЫМ СКЛОНЕ АДЗІНОЧНАГА ЛІКУ

ПРАВАПІС КАНЧАТКАЎ НАЗОЎНІКАЎ МУЖЧЬІНСКАГА РОДУ ДРУГОГА СКЛАНЕННЯ Ў РОДНЫМ СКЛОНЕ АДЗІНОЧНАГА ЛІКУ

(6 клас)

Мэта ўрока:

  1. У выніку выканання вучэбных практыкаванняў вучні павінны:
  • ведаць правілы напісання канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў родным склоне;
  • умець знаходзіць у тэкстах назоўнікі другога скланення, тлумачыць напісанне канчаткаў роднага склону ў залежнасці ад значэння слова;
  • умець абагульніць свае веды па тэме; складаць разгорнуты план вучэбнага паведамлення на тэму ўрока і прымяняць яго пры падрыхтоўцы паведамлення.
    1. Фарміраваць вучэбна-пазнавальныя ўменні і навыкі вучняў; удасканальваць

навыкі лагічнага аналізу ў працэсе самакантролю.

  1. Стварыць умовы для фарміравання цікавасці да прадмета.

Задачы ўрока:

  • дапамагчы вучням засвоіць правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду другога скланення;
  • выявіць узровень падрыхтоўкі вучняў на пачатковым этапе работы; паўтарыць, якія назоўнікі адносяцца да другога скланення, разрады назоўнікаў;
  • навучыцца тлумачыць правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў родным склоне;
  • праверыць веды вучняў па дадзенай тэме;
  • выхоўваць цікавасць і павагу да роднай краіны і яе прыроды.

 

Тып урока: вывучэнне і першаснае замацаванне новага матэрыялу.

Абсталяванне: падручнік для VI класа; "Тлумачалыіы слоўнік беларускай

мовы" для сярэдняй школы; віды беларускай прыроды, запісаныя на дыск;

каляровыя кружкі чырвонага і сіняга колераў; запіс музыкі "Гукі прыроды";

DVD; тэлевізар; карткі з тэкстам.

Ход урока

  1. Матывацыйна-арыентацыйны этап. Арганізацыйны момант.

Настаўнік. Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму. Мне вельмі прыемна бачыць усмешкі на вашых тварах. Я думаю, што сённяшні ўрок прынясе нам усім задавальненне. Жадаю вам поспехаў.

Слова настаўніка.(Гучыць на DVD).

Калі гэтую зямлю ўбачыш хоць раз у жыцці, — яе не забудзеш. Калі з чыстых яе крыніц вып'еш глыток вады, — прыбавіцца сіл і радасці. Калі пройдзеш па гэтай зямлі, — палюбіш яе. I ў памяці навечна застануцца яе малюнкі. А калі нарадзіўся на гэтай зямлі, то, дзе б ні апынуўся, сэрца будзе неадступна клікаць да лясных і азёрных даляў, да духмянага чабору на ўзгорку...

Немагчыма не палюбіць гэтага краю. Але, бадай што, не адразу зразумееш яго сілу, схаваную таямніцу гаю, маўчанне ўзгорка, шапаценне травы і лесу, мерны плёскат прыбою... I ўсё гэта - наша родная краіна Беларусь!

(Ніна Шарай)

Тэма і мэта ўрока.

Сёння на ўроку мы адправімся ў беларускі лес рабіць лінгвістычныя адкрыцці. Мы пазнаёмімся з правапісам канчаткаў назоўнікаў II скланення муж.роду ў родным склоне.

Праверка дамашняга задання праходзіць у комплексе з вывучэннем новай тэмы. (Словы выпісаны на дошцы)

Ляснік, арэх, браканьер, палясоўшчык*, грыб, торф, ліст, мурашнік, мёд, грыбнік, кісларод*, пясок, дуб, сок, егер*.

Назоўнікі другога скланення размеркаваць у групы (тры слупкі):

а) асабовыя (ляснік, егер*, браканьер, грыбнік, палясоўшчык*,

б) канкрэтныя (грыб, дуб, ліст, мурашнік, арэх),

в) рэчыўныя (мёд, кісларод*, пясок, сок, торф).

Растлумачыць значэнні слоў, вылучаных зорачкай.

Праверка выканання задання.

  1. Інфармацыйны этап.
  2. Азнаямленне з новым правілам па падручніку. Складанне табліцы "Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення ў родным склоне".

Настаўнік. Давайце пазнаёмімся з правілам на стар.61. Звярніце ўвагу на табліцу на дошцы. Перапішыце яе сабе ў сшыткі.

 

Родны склон, II скланенне

-а -я

-у -ю

Адуш. (чалавека)

Канкр. (стала)

Назвы ўстаноў (інстытута) Навук.тэрм. (дзеяслова)

Наз.н.роду (сонца)

Зборныя прадм. (саду)

З'явы прыроды (ветру)

Рэчыўныя (азоту)

Абстрактныя (розуму)

Дзеянні (крыку)

Прастор., часавыя (захаду, часу)

  1. Работа з выпісанымі словамі.

Настаўнік. Сярод слоў, якія вы выпісалі ў самым пачатку ўрока, знайдзіце і запішыце асабовыя назоўнікі, паставіўшы адразу іх у родны склон. Абазначце канчаткі гэтых назоўнікаў?

Адказ. Вучаніца дае адказ на пытанне, называе асабовыя назоўнікі у родным склоне і гаворыць, што асабовыя назоўнікі другога скланення ў родным склоне маюць канчатак -а.

Настаўнік. Знайдзіце і назавіце вусна канкрэтныя назоўнікі, паставіўшы адразу іх у родны склон. Які канчатак маюць гэтыя назоўнікі?

Вучні падводзяцца да высновы: канкрэтныя назоўнікі другога скланення ў родным склоне маюць канчатак -а.

Настаўнік. Знайдзіце і назавіце вусна рэчыўныя назоўнікі, паставіўшы адразу іх у родны склон. Які канчатак маюць гэтыя назоўнікі?

Вучаніца пералічвае назоўнікі: мёд, кісларод*, пясок, сок, торф; ставіць іх у родным склоне і заключае, што рэчыўныя назоўнікі другога скланення ў гэтым склоне маюць канчатак – у.

Настаўнік. Давайце спынімся на некалькі хвілін, каб адпачыць. Прыслухаемся да гукаў прыроды і выканаем некалькі практыкаванняў без слоў.

Выходзіць вучаніца і гаворыць: "Паўтараем практыкаванні за мной". Фізкультхвілінка. (пакуль гучыць музыка, вучні выконваюць некалькі практыкаванняў)

ІІІ.Першаснас замацаванне.

Настаўнік. Перад вамі тэкст (на картках). Выразна яго прачытайце. Вызначце стыль тэксту, абгрунтуйце думку. (Мастацкі стыль)

Заданне 1. Выпісаць у слупок з тэксту ў пачатковай форме назоўнікі другога скланення муж.роду, якія абазначаюць з'явы прыроды, дзеянні, прасторавыя і часавыя паняцці.

Заданне 2. Запісаць гэтыя назоўнікі ў родным склоне, абазначыць канчаткі.

 

Сонца хавалася за воблакі, але было душна: зямля нібы дыхала гарачынёй. На небасхіле падымалася вялізная чорная хмара. Яна расла ўвачавідкі, шырылася, абдымала ледзь не паўнеба.

Раптам маланка працяла хмару з верху да нізу. Грымнуў гром, быццам залп гармат у час святочнага салюту. Дажджу яшчэ не было, але ўсё навокал пацямнела і прыціхла. Нідзе не было відаць ні душы.

Зноў бліснула маланка. Грымнула так, нібы раскалолася неба. Зашумеў вецер, паліў дождж. Бліскавіцы ўспыхвалі бесперапынна, гром перакочваўся хвалямі па ўсім небе, нешта сіпела, як на гарачай патэльні.

Мінула яшчэ, відаць, хвілін з дзесяць, і шум, грукат, дождж пачалі сціхаць. Разарваная і пасвятлелая хмара адсунулася на усход. Маланкі цяпер мільгалі далёка, а гром грымеў не так грозна, як раней. Неба хутка ачысцілася ад хмар, стала светла-блакітным, і на ім заззяла на ўсю моц ласкавае сонца.

Адказ: (небасхіл, верх, ніз, гром, залп, час, салют, дождж, вецер, шум, грукат, усход)

Пасля праверкі выканання заданняў 1 і 2 вучні робяць выснову, што абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць з'явы прыроды, дзеянні, прасторавыя і часавыя паняцці ў родным склоне маюць канчатак .

  1. Рэфлексія.
  • Раскажыце пра асаблівасці канчаткаў назоўнікаў II скланення ў родным склоне адзіночнага ліку.

Вучаніца расказвае правіла па табліцы "Канчаткі назоўнікаў другога скланення ў родным склоне адзіночнага ліку".

  • Што было незразумелым пры вывучэнні тэмы або пры выкананні заданняў?
    1. Кантрольны этан.

Выкарыстоўваецца апорны канспект. Вучні, якія добра засвоілі тэму, сочаць за правільнасцю адказаў.

Настаўнік. Вось і заканчваецца наш паход у лес. Давайце падвядзём вынік і праверым веды па дадзенай тэме. Правядзём невялікую гульню. Калі ў родным склоне назоўнік мае канчатак , то падымаем кружок чырвонага колеру, калі — сіні.

Дождж-у, зубр-а, клён-а, холад-у, хлеб-а, вецер-у, шум-у, баравік-а, воўк-а, бярэзнік-у.

  1. Дамашняе заданне. §18, практ.114.