СКЛАД І НАЦІСК

ТЭМА. СКЛАД І НАЦІСК (5 КЛАС)

 

Мэта: узнавіць і паглыбіць веды пра склад і націск; развіваць мову вучняў, уменне правільна ставіць націск; вучыць дзяліць словы на склады; узнавіць веды па правапісе е,ё-я, о,э-а; развіваць арфаграфічную пільнасць; выхоўваць любоў да роднай мовы.

 

Ход урока

 

І. Арганізацыйны момант

За вокнамі ўжо снежань, хутка Навагоднія святы. Настрой цудоўны! Таму на ўроку ў нас будуць пераважаць заданні, звязаныя з зімовай тэматыкай. Пачнем!

 

ІІ. Тэма і мэта ўрока. (Слайд 1). (Запіс тэмы ў сшыткі)

 

ІІІ. Актуалізацыя ведаў

 

1) Практ.221 (пісьмова)

  • Што значыць, запісаць, падзяляючы словы на часткі ў адпаведнасці з паўзамі пры іх вымаўленні? (г.зн. – падзяляючы на склады)

 

2) Праца на ўзнаўленне ведаў па тэме з выкарыстаннем мультымедыа. (На слайдзе – тэрміны і пытанні па тэме, націскаючы на якія, паяўляецца іх тлумачэнне або адказы)

 

Чараўніца-зіма прынесла нам на сваіх зіхатлівых сняжынках пытанні. Давайце паспрабуем на іх адказаць (Слайд 2):

  • Як вымаўляюцца часткі слоў: плаўна ці асобнымі штуршкамі паветра?
  • Што такое склад?
  • Як вызначыць, колькі ў слове складоў?
  • Ці можа быць адзін галосны гук складам?

 

3) Знаёмства з правілам на стар.127

 

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА ДЛЯ ВАЧЭЙ (Слайд 3)

 

4) Заданне “Знайдзі словы” (Слайд 4)

Да нас зноў прыляцелі сняжынкі і прынеслі новае заданне. Размяркуйце сняжынкі так, каб атрымаліся словы. Запішыце іх, падзяліўшы на склады.

  • Праверка задання (Слайд 5)

 

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА “Не памыліся, калі ласка”

Я буду падаваць каманды, але выконваць іх трэба толькі тады, калі я скажу  “калі ласка”

- Устаньце, калі ласка.

- Падыміце рукі.

- Папляскайце, калі ласка.

- Патопайце.

- Паскачыце, калі ласка.

- Нахіліцеся, калі ласка.

- Прысядзьце.

- Станьце прама, калі ласка.

- Ціхенька сядзьце.

- Ціхенька сядзьце,  калі ласка

 

5) Праца са словамі з папярэдняга задання

Падкрэсліце тыя склады ў словах, якія вымаўляюцца з большай сілай голасу і працягласцю.

  • Як называюцца склады, якія вы падкрэслілі? (Націскныя)
  • Што называецца націскам?

 

6) Знаёмства з правілам на стар.128

 

7) Праца з урыўкам з верша Н.Гілевіча (Слайд 6)

Спішыце, пастаўце націскі ў словах.

Лёгкія сняжынкі ў цішы…

Долу апускаюцца нясмела

Светла ў полі, светла на душы…

Легкія сняжынкі ў цішы…

  • Знайдзіце словы, у якіх націск уплывае на іх правапіс.

 

ІV. Замацаванне ведаў. (Праца на дошцы і ў сшытках)

  • Зіма падрыхтавала для вас яшчэ адно заданне. Запішыце сказы пад дыктоўку, адразу падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі ў словах.

Прыйшла халодная зіма. Трашчаць моцныя маразы. Снежная мяцеліца гуляе над зямлёй.

 

  1. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

 

  • Што такое склад?
  • Што такое націск?
  • Чаму навучыліся на ўроку?
  • Што было выконваць лёгка, а што выклікала ў вас цяжкасці?
  • Ці спадабаўся вам урок?
  • З якім настроем вы будзеце пакідаць урок?

 

VІ. Выстауленне адзнак за ўрок

 

VІІ. Дамашняе заданне (Слайд 7)

 

  • 33, практ.228