Жанчына ў ваеннай лірыцы П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка

Тэма: Жанчына ў ваеннай лірыцы П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка.

Урок беларускай літаратуры ў 9-м класе.

 

Мэты:

1)      абагуліць веды аб ваеннай паэзіі П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, лірычнай гераіняй якіх з'яўляецца дзяўчына, жанчына;

2)      развіваць навыкі выразнага чытання, аналізу;

3)      уздзейнічаць на эмацыянальную сферу вучаніц, садзейнічаць выхаванню міласэрнасці і гістарычнай памяці.

Абсталяванне: партрэты беларускіх паэтаў, зборнікі вершаў Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Аркадзя Куляшова, Петруся Броўкі, рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Форма ўрока: вусны часопіс. (Старонкі часопіса афармляюцца настаўнікам на “крылах” дошкі перад урокам. Кожнаму аўтару адводзіцца адна старонка. Яна змяшчае партрэт паэта, эпіграф, пералік матываў творчасці, спіс твораў, напісаных у час Вялікай Айчыннай вайны.)

 

Ход урока

1.     Арг. момант.

2.     Матывацыя.

Чытанне верша (пад музыку Шапэна "Ave Maria").

 

ДЗЯЎЧАТЫ МІНУЛАЙ ВАЙНЫ

 

Якімі толькі мянушкамі

Не клікалі гэтых салдат

З няпудранымі вяснушкамі,

У шынялях да пят!..

Крочылі полем спаленым,

Шляхамі страшнай вайны,

І плакалі на развалінах,

І мерзлі ў акопах яны…

У лужах сцюдзёных мыліся,

Прычэсваліся пад дажджом,

Па косах сваіх журыліся

Пад гулкі гарматны гром…

Паходамі, зброяй занятыя,

Справай ваеннай пары,

Былі яны проста дзўчатамі,

Што там ні гавары.

Пужаліся свісту міны,

Чужых незычлівых вачэй,

А гінулі – як мужчыны,

Абняўшы зямлю ямчэй.

Е. Лось

 

3.     Абвяшчэнне тэмы, мэтаў.

Сёння на ўроку мы з вамі праз творчасць паэтаў прасочым лёс жанчын на вайне.

Эпіграф: У вайны не жаночае аблічча.

Святлана Алексіевіч

 

Заданне: на працягу ўрока занатаваць

І рад – свае асацыяцыі, эпітэты да слова “вайна”;

ІІ рад - свае асацыяцыі, эпітэты да слова “жанчына”.

4. Настаўнік:

Наш урок я пачала з верша, у якім паэтка раскрывае адну з жаночых роляў, можна сказаць, прафесій – жанчына-салдатка.

Але спачатку абагулім нашы веды аб ваеннай творчасці паэтаў.

1.     Гартаем старонкі нашаго часопіса. Першая старонка прысвечана ваеннай творчасці П. Броўкі. Абагулім вывучанае намі з яго лірыкі.

У ваенныя гады расце мастацкае майстэрства паэта. Ён паказвае, што непераможнасць народа грунтуецца на патрыятызме, на імкненні захаваць агульначалавечыя каштоўнасці.

У 1943 г. П. Броўка  напісаў паэму “Беларусь”, у якой згадаў імёны слынных сыноў Беларусі – Кастуся Каліноўскага, Якуба Коласа, Янкі Купалы. Галоўная думка паэмы – вораг будзе разбіты.

Вера у перамогу гучыць у вершах “Рана”, Будзем сеяць, беларусы!”. Паэт упэўнены, што настане дзень, калі людзі змогуць заняцца мірнай працай.

 

Прыйдзе рунь да нас з расою,

                                              А на захад – смерць з касою,

                                              Будзем сеяць, беларусы!

 

  

Н а с т а ў н і к. Хачу некалькі слоў сказаць пра паэму “Голас сэрца”, якую                  П. Броўка напісаў у 1960 г. Прысвечана яна маці паэта, Алене Сцяпанаўне, якая загінула ў час вайны ў Асвенціме. Паэма гучыць пракляццем фашызму і заклікам да міру на ўсім свеце.

Падрабязней спынімся на:

1)      Верш "Надзя-Надзейка" ( на памяць).

Творчасць была пленнай, паэт імкнецца ўсяліць веру ў перамогу, але ў той жа час і сумуе па згубленых маладых жыццях.

2.      Другая старонка нашага часопіса прысвечана А. Куляшову (вучань расказвае).

 

Аркадзь Куляшоў

1914 - 1978

 Эпіграф. …Для таго, каб з няшчасця людзей ратаваць.

ПАРТРЭТ

АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

 

Паэмы "Сцяг брыгады" (1943),

 

"Прыгоды Цымбал" (1945),

 

 

 

 

зборнік "На сотай вярсце" (1945).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У час вайны працаваў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

у франтавой газеце "Знамя Советов",

 

 

з 1943 г. – у Беларускім штабе партызанскага руху.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МАТЫВЫ ТВОРАЎ:

 

 

 

 

 

 

 

франтавая вернасць баявому сцягу -

 

 

 

паэма "Сцяг брыгады" (1943);

 

 

 

дзявочая доля ў час вайны -

 

 

 

 

вершы "Ліст з палону" (1942), "Бярозка" (1944);

 

 

мужнасць і гераізм людзей -

 

 

 

вершы "Крылы" (1945), "Балада аб чатырох заложніках" (1942).

                   

 

Вайна застала А. Куляшова ў Хоцімску. Жонка з дзецьмі была ў доме адпачынку ў Пухавічах. Апынуўшыся ў Мінску, А. Куляшоў на свае вочы ўбачыў бамбёжкі, разбурэнні. Давялося пакінуць родны горад. Пехатою дабіраўся паэт па шасэ да Оршы, зазнаўшы са шматлікімі землякамі горыч адступлення: налёты фашысцкай авіацыі, бамбёжкі, трывогі перад невядомасцю. З Оршы дабраўся да Калініна, дзе добраахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Закончыўшы ваенна-палітычнае вучылішча пад Ноўгарадам, апынуўся ў армейскай газеце "Знамя Советов". Пісаў палымяныя вершы і паэмы. Для творчасці ваеннага часу характэрна цікавасць паэта да баладнага жанру. У 1943 годзе А. Куляшоў стварае баладу "Маці".

Невыносным было жыццё людзей на акупіраванай зямлі. Давайце паглядзім кадр з к/ф “Піяніст”.

- праслухаем верш. Падыходзім яшчэ да адной тэмы “Народная балада”.

а) "Ліст з палону" (на памяць).

б) Апавяданне Булаўскай.

 в) Верш "Маці" (на памяць, вывады).

г) Апавяданне Т.М. Антропавай.

Быць маці салдата вельмі цяжка. Бо ўвесь час прыходзілася змагацца са страхам не дачакацца сваё дзіця. Гэта добра адлюстравана ў баладзе "Маці". Не маючы магчымасці дапамагчы свайму сыну, жанчыны спадзяваліся толькі на звышсілы. Таму так распаўсюджаны ў ваеннай лірыцы фальклорныя матывы: замовы, закляцці.

Вобраз жанчыны. Пачнем знаёмства з верша М. Танка "Маці".

На тэрыторыі Беларусі жанчынам не прыйшлося ўдзельнічаць у франтавых дзеяннях, таму што нават не ўсіх мужчын паспелі мабілізаваць, так хутка наступілі немцы. Таму ў беларускай літаратуры вобраз жанчыны-франтавічкі амаль не раскрыты. Беларускія дзяўчаты або вывозіліся ў Нямеччыну (16-20 гадоў, остарбайтэры). Тыя, хто заставаўся або ішлі ў партызанскія атрады, ў падполле або проста жылі на акупіраванай тэрыторыі, што таксама было няпроста.

Н а с т а ў н і к . У ваенныя гады Аркадзь Куляшоў часта звяртаўся да жанру балады. У некаторых выпадках у баладны сюжэт паэт укладвае рэальныя падзеі, якія мелі месца ў жыцці.

Балада – невялікі вершаваны твор асаблівай формы пераважна на легендарную ці гістарычную тэму.

Паводле народнай балады напісаны верш "Маці" (1943). Жанчына прыносіць сябе ў ахвяру, абы толькі быў жывы сын.

Аўтар шырока выкарыстоўвае ў вершы фальклорныя вобразы дарогі, вярбы, каменя, ужывае характэрныя для вуснай народнай творчасці перабольшанні: магчымасць пераўвасаблення чалавека ў камень, вярбу, дыялогі маці з дарогай, каменем. У аснову балады пакладзена мастацкая апрацоўка А. Куляшова аднаго са старажытных відаў вуснай народнай творчасці – замовы. З даўніх часоў маці, выпраўляючы сваіх сыноў у войска, звярталіся з магічнымі словамі да Бога, сіл прыроды, каб уратаваць дзяцей ад смерці. Імкненні маці паўплываць такім чынам на рэчаіснасць, абставіны знайшлі ў фальклоры адлюстраванне праз замовы, закляцці, праклёны ворагу.

Якія захады прадпрымае маці, "сына праводзіўшы з хаты", каб дачакацца яго з паходу? Па народнай традыцыі маці пасеяла зярняты з надзеяй убачыць з усходамі вяртанне свайго сына. На жаль, зярняты трапілі на камень і толькі "кіпелі на ім, як на патэльні". тады маці звяртаецца да дарогі з просьбай улашчыць ненавісны камень. Але тая не ў сілах дапамагчы жанчыне. Толькі закляцце маці, яе крывавы заклён ператварылі камень у зямлю, "сама ж яна каменем стала". Калі ўзышлі зярняты, сын вярнуўся дадому.

Якія ўчынкі маці гавораць аб яе самаахвярнай любві да сына, асабліва кранаюць вас?

Чаму зярняты, пасеянныя маці, менавіта два гады не маглі прарасці на камені?

Што ўвасабляе сабой камень у творы? Якія эпітэты выкарыстоўвае аўтар для яго характарыстыкі?

Хто ж ў творы супрацьстаіць варожай сіле і як? Гэтай сіле ў баладзе супрацьстаіць маці, а дакладней сіла яе бязмежнай, усёперамагальнай любві. Сіла мацярынскай любві здольна тварыць немагчымае: у баладзе яна адолела чужы ненавісны камень, на якім усёж прараслі зярняты перамогі.

Чаму ў цяжкія дні вайны А. Куляшоў звярнуўся да вуснай народнай творчасці? Якую ролю ў разуменні ідэйнага зместу балады "Маці" адыгрывае фальклорны матыў закляцця?

Пасля чытання верша "Маці" вучнямі і выпрацоўкі ў іх умення выразнага чытання настаўнік прапаноўвае ім параўнаць аднаіаменныя вершы А. Куляшова і М. Танка, знайсці тое агульнае, што аб'ядноўвае іх, і арыгінальнае.

Вершы абодвух паэтаў напісаны ў 1943 годзе. У іх аснове – фальклорны матыў закляцця як спосаб, які выкарыстоўваюць маці для выратавання сваіх сыноў. Разам з тым верш А. Куляшова "Маці" мае падзагаловак "Народная балада", што сведчыць пра тое, што А. Куляшоў апрацаваў твор вуснай народнай творчасці. М. Танк выкарыстаў толькі фальклорны матыў. Верш аўтара паэмы "Хамуціус" трагедыйны: маці саім жыццём выротоўвае сына. Танкаў твор больш спакойны. Мацярынская ахвярнасць у патэнцыі.

Усе доўгія гады вайны Максім Танк быў адарваны ад Беларусі, ад роднай Пількаўшчыны, дзе засталіся яго бацькі. Ён добра ведаў, што рабілі фашысты на яго радзіме, які чынілы здзек, як знішчалі людзей. Ведаў таксама і пра той адпор, які адчулі заваёўнікі ад беларусаў, якія разгарнулі небывалы ў гісторыі чалавецтва партызанскі рух. Партызанам быў дзядзька Танка, а хата бацькоў – надзейным прытулкам для баявых партызанскіх груп. Паэт добра ўяўляў сабе пачуцці, перажыванні сваіх бацькоў, іх страх за лёс сына і яго сям'і, сотняў тысяч мацярок тых беларусаў, хто ваяваў у далечыні ад радзімы на ўсіх франтах СССР, хто пайшоў у лес, каб адтуль знішчаць заваёўнікаў.

Адвеку маці выпраўлялі сваіх дзяцей на вайну, разумелі, што гэта абавязак мужчын. Аднак яны ўсё рабілі, каб уратаваць дзяцей: звярталіся да сіл прыроды, малілі Бога. Быў яшчэ адзін даўні звычай – закляцце. Сілай сваёй душы, дзеяннямі, малітвамі адвярнуць смерць ад сына. Гэтае імкненне аберагчы сына на вайне ад смерці праз закляцце знайшло шырокае адлюстраванне ў фальклоры.

Максім Танк – цудоўны знаўца вуснай народнай творчасці беларускага народа – шырока выкарыстоўвае яе ў сваёй паэзіі. Адзін з матываў – мацярынскае закляцце, якое ўратуе сына на вайне, - паэт выкарыстаў у вершы "Маці".

Чаму напачатку ў маці няма асаблівай трывогі, чаму сэрца яе перапаўняе любасць да сына, чаму яна найперш дбае пра хараство ўбору?

 

 

 

3. Вучні знаёмяць аднакласнікаў з творчасцю М. Танка перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Нянавісць да ворага, боль за пакуты народа, вера ў перамогу –вось галоўныя матвы вершаў М. Танка ваеннай пары

Вельмі важна, што ў той суровы час аўтара хвалюе і стан роднай мовы, і пачуццё каханне, якое дапамагае воіну змагацца і выстаяць.

            Вучань чытае на памяць верш Максіма Танка “Калі сустрэў цябе я вечарам…”.

            Н а с т а ў н і к (пытанне да чытальніка): Якая асноўная думка гэтага верша?

            Каханне дапамагала воінам выстаяць. Вобраз любай мацаваў веру ў перамогу.

            - Давайце паслухаем вершы (чатаюць дзеі свае ўласныя вершы).

5.      Вынікі. Праца з эпіграфам.

Як вы разумееце выраз "у вайны не жаночае аблічча" (прыклады любых войн)?

Чалавек безабаронны на вайне. Можна было загінуць у карнай аперацыі (Хатынь), згубіць родных і блізкіх, стаць остартайтэрамі, партызанкі-падпольшчыцы рызыкавалі загінуць.

 

6. Рэфлексія. Жанчына-салдатка, жанчына-паланянка і каханая і маці, якія чакаюць сыноў... Ці суадносіцца іх вобраз з вайной? У вас запісаны асацыяцыі. Я раздаю вам канверты-трохкутнікі кшталту тых, што атрымоўвалі падчас вайны, на іх – сінквейны.

Сінквейн.

1.      вайна

2.      жудасная, бесчалавечная

3.      разбурыць, асіраціць, забіць

4.      не дай Бог паўтарыцца

5.      жах

1.      жанчына

2.      прыгожая, ласкавая

3.      ствараць, нараджаць, любіць

4.      любімай быць, шчаслівай быць

5.      жыццё

Верш В.Таўлая.

Тады, сястрычка, успамяні

Усіх, хто з бою не вярнуўся,

Каб намі высненыя дні

Зноў паплылі над Беларуссю.

 

Давайце мы запалім свечкі і аддадзім даніну памяці ўсім загінуўшым ва ўсіх войнах (гучыць "Рэквіем" Моцарта) .